Каб запісаць дзіця ў аб'яднанне па інтарэсах, неабходна наступнае::
Заява аднаго з бацькоў або законнага прадстаўніка дзіцяці
Ксеракопія дакумента, які сведчыць асобу дзіцяці (пасведчанне аб нараджэнні або пашпарт)
Медыцынская даведка (у аб'яднанні па інтарэсах фізкультурна-спартыўнага, турысцка-краязнаўчага, спартыўна-тэхнічнага,
ваенна-патрыятычнага профілю, а таксама па напрамку "Харэаграфія")
Для дзяцей ва ўзросце 4-х гадоў мы рэкамендуем заняткі ў Школе развіцця "Прыступкі". Падрабязную інфармацыю аб Школе развіцця "Прыступкі" вы можаце атрымаць па тэлефоне
Набор дзяцей у аб'яднанні па інтарэсах харэаграфічнага напрамку ажыццяўляецца з 6 гадоў. Магілёўскі абласны цэнтр творчасці прапануе шырокі выбар аб'яднанняў па інтарэсах гэтага напрамку
Узорны харэаграфічны ансамбль "Крынiчка" (6-16 гадоў) | Народныя танцы
+375 222 42-97-60
Аб'яднанне па інтарэсах "Сучасная харэаграфія" (6-18 гадоў) | Сучасныя танцы
+375 222 74-54-76
Аб'яднанне па інтарэсах "ШАТЭ" (6-10 гадоў) | Сучасныя танцы
+375 222 42-97-60
Аб'яднанне па інтарэсах "Брэйк-Данс" (6-18 гадоў) | Сучасныя танцы
Магілёўскі абласны цэнтр творчасці прапануе дзецям для вывучэння англійскую мову. Заняткі дазваляюць павысіць паспяховасць дзяцей у школе, падрыхтавацца да іспытаў і цэнтралізаванага тэсціравання.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у аддзеле адукацыйнай дзейнасці па тэлефоне
Запіс рабят у аб'яднанні па інтарэсах ажыццяўляецца штогод з 20 жніўня па 10 верасня ў фае 1-га паверха навучальнага корпуса Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці (пр. Міра, 23А).
У гэты перыяд педагагічныя работнікі Цэнтра творчасці адкажуць на ўсе пытанні і дапамогуць вызначыцца з выбарам аб'яднання па інтарэсах для Вашага дзіцяці. Таксама даступны АНЛАЙН-ЗАПІС!
У іншы час на працягу года запіс рабят у аб'яднанні па інтарэсах ажыццяўляецца пры наяўнасці вольных месцаў.