Арганізацыя адукацыйнага працэсу, які спрыяе развіццю асобы навучэнцаў, выяўленню і развіццю іх творчых
здольнасцяў, сацыяльнай адаптацыі, арганізацыі вольнага часу і прафесійнаму самавызначэнню ў рамках дзейнасці аб'яднанняў па інтарэсах Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці
на аснове Статута ўстановы, Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021 – 2025 гады, канцэпцыі і праграмы бесперапыннага
выхавання ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 г.г.
Стварэнне неабходных умоў для заняткаў мастацкай і тэхнічнай творчасцю, фізкультурай і спортам,
турысцка-краязнаўчай, экалагічнай, адукацыйнай дзейнасцю ў рамках працы аб'яднанняў па інтарэсах аддзелаў Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці.
Арганізацыя ідэалагічна каштоўнаснага, змястоўнага і развівальнага вольнага часу дзяцей і падлеткаў праз удзел
навучэнцаў і педкалектыву ў рэалізацыі праграмы ідэалагічнай і выхаваўчай работы.
Арганізацыя аздараўлення вучняў у лагерах з дзённым знаходжаннем «Новы свет», «Аква» на базе
Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці, у турыстычным перасовачным палатачным лагеры «Гарызонт»; арганізацыя аздараўлення дзяцей вобласці ў аздараўленчым лагеры
з кругласутачным знаходжаннем «Крыніца» (Шклоўскі раён, в. Заходы).
Забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай падтрымкі навучэнцаў аб'яднанняў па інтарэсах праз рэалізацыю функцыі
сацыяльна-педагагічнага суправаджэння ўсімі структурнымі падраздзяленнямі Цэнтра.
Развіццё адзінай адукацыйнай прасторы праз арганізацыю ўзаемадзеяння з сем'ямі навучэнцаў шляхам інтэграцыі
адукацыйнай дзейнасці аб'яднанняў па інтарэсах Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці, школ і іншых зацікаўленых сацыяльных інстытутаў.
Інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне дзейнасці Цэнтра праз арганізацыю розных формаў павышэння кваліфікацыі
педагагічных кадраў згодна з праграмамі дзейнасці аддзелаў і цэнтраў, абнаўленне праграмна-метадычнага забеспячэння дзейнасці аб'яднанняў па інтарэсах.
Рэалізацыя кластарнай мадэлі ўзаемадзеяння ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі вобласці.
Фінансавае і рэсурснае забеспячэнне дзейнасці Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці, развіццё шматканальнага фінансавання.